Іміграцыя ў Новую Зеландыю - За і Супраць

Сёння Чацвер, 25-гa Снежня, Каляды, на вуліцы сонечна і вельмі цяпло, траўнікі пакошаны, вакол усё квітнее і спяваюць птушкі. У духоўцы смажыцца свіны кумпяк, але Каляднага настрою няма, а мне як прадстаўніку сваёй нацыі ў нашай мултыкультурнай краіне, належыць калядаваць.

У Еўропе холадна і снежна, там сапраўдная зіма, на Ўкраіне ідзе чарговая славянская вайна, я не ведаю дзе мае бацькі-беларусы, яны засталіся на радзіме. У нас няма вайны, ні на радзіме, ні тут, аднак я не ведаю дзе яны. Яны адмовіліся ехаць у Новую Зеландыю.

Я купіў сваю хату і сваю прыватную зямлю, купіў у самага мора, дзе павінна быць прывольна, дзе жыццё павінна спяваць і квітнець, дзе павінна працавацца з радасцю. Гэта маi першыя Каляды ў сваёй хаце, толькi настрою нешта няма.

Я не магу жаліцца на дзяржаву, яна ў нас выдатная, табе дапамогуць у цяжкую гадзіну ў любых пытаннях. Пошук працы ў вялiкiх гарадах таксама не праблема, працы ў метраполii досыць і зарабіць грошы проста.

Жыллё і кошты на нерухомасць - зусім іншае пытанне. Купіць сваю хату ў вялікім горадзе я пакуль не магу, там занадта шмат насельніцтва і таму кошты астранамічныя. Жыллё ў вялікіх гарадах у нас купляюць толькі мільянеры, ды і жыццё там дрэнная, высокая арэндная плата, жыццё на птушыных правах у чужой уласнасці, праца не на сябе, а на багатага дзядзьку.

Усё таму, што воля ў нас небяспечная.

Я жыву ў так званым "крымінальным калідоры", дзе больш злачыннасці, чым ва ўсёй краіне. Таму і кошты на нерухомасць у нас "даступныя", "ў самага мора". Ці дзяржава забылася пра гэтых людзей ці ім напляваць на грамадства ды дзяржаву. Ў горадзе беспрацоўе, шмат людзей ездзіць на працу ў іншы горад за 75 кіламетраў. Ў раёне досыць этнічных вулічных бандытаў, яны "кантралююць тэрыторыю".

Мае суседзі здымаюць хату ў арэнду і яны таксама ў вулічнай бандзе, таму на вуліцы досыць іншых бандытаў. Я бачу іх кожны вечар, часта днём. Ім не забаронена насіць сімволіку і колер сваёй банды і яны б'юць тых хто носіць няправільны колер.

На вуліцы галоўным чынам вулічнае п'янства, лаянка, пераследы, хуліганства, рабаванні. Мая хата практычна пустая, аднак нават пустую хата ўжо абрабавалі.

Крадуць медны кабель, любы метал, абагравальныя катлы, латунь. Поруч аэрапорта - самая вялікая турма ў краіне і недалёка ад горада будуюць новую турму. Аднак, я не выходжу з хаты пасля заходу сонца, а Нацыянальны ўрад працягвае хлусіць, што разбярэцца з арганізаванай злачыннасцю і будуюць турму.

З Калядамі вас, дарагiя сябры. Ведайце, што Каляды ў вас хвацкія!
 
Вельмі сумна, братка, кранальна, але сумна.

Уяўляецца сабе самотны чалавек які глядзіць на прыгожы закат надо морам акіянам праз уласныя шыбы, а з адваротнага боку шпацыруе безліч шэрасць. Чэрці правяць бал.

Гэта цяжка дапасуецца да характара чалавека які рушыў на супрацьлеглы бок планеты, каб пазбегнуць, я мяркую, нечага падобнага. Як мінімум у маральным плане.

Асабліва не зразумела нашто было свядома купляць маёмасць там, яе і прадаваць цяжка будзе.

Жадаю Вам перамагчы сум і знайсці выйсце. Стаць "мільянерам" напрыклад. Для Вас няма нічога немагчымага, бо Вы ўжо здейснілі тое, што для многіх нерэальна і немагчыма.

З калядамі і новым годам! :)
 
Дзякую за вiшнаваньнi, Вам таксама ўсяго наiлепшага ў наступным годе. Спадзеюся, што адказы на свае пытаньнi Вы ведаеце самi, калiж неведаеце, тады спрашайце калi ласка. Справа не ў суме, справа ў камерцii
 
Last edited:
Back
Top